У Віцебску вызначылі пераможцу абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года».
– У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для падтрымкі і самарэалізацыі моладзі, – падкрэсліла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая. – У жыцці кожнага чалавека студэнцкія гады — самы незабыўны час, які напоўнены адкрыццямі, уражаннямі і дасягненнямі. Такія мерапрыемствы, як «Студэнт года» не толькі даюць моладзі магчымасць заявіць аб сабе, але і нам дазваляюць убачыць таленавітых, яркіх, амбіцыйных маладых людзей, тых, хто рухаецца толькі наперад! Эмоцыі, якія выпрабуюць удзельнікі сёння, яны пранясуць праз усё жыццё.
Пляцоўкай для правядзення конкурсу стаў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. Машэрава. За званне лепшага студэнта Віцебшчыны і права прадстаўляць паўночны рэгіён у фінале змагаліся 13 удзельнікаў з 6 ВНУ вобласці. Усе яны паспяваюць у вучобе і могуць пахваліцца дасягненнямі ў навуцы, творчасці, спорце і шмат іншым.
Трое студэнтаў прадстаўлялі Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай. Сярод іх – трэцякурсніца фінансава-эканамічнага факультэта Паліна Хрол – удзельніца абласнога губернатарскага балю ў 2022 годзе, лаўрэат штогадовай спецыяльнай прэміі «Крыніца ведаў» у намінацыі «Талент года» ў складзе вядучых «Канферанс», а таксама Мікіта Мірановіч – студэнт юрыдычнага факультэта, член студэнцкага савета юрыдычнага факультэта, удзельнік студэнцкага клуба вядучых «Канферанс» і Дзяніс Атрохаў навучэнец факультэта камп'ютарных навук і электронікі, стыпендыят персанальнай стыпендыі ўніверсітэта.
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт – студэнты 3 курса факультэта інфармацыйных тэхналогій і рабатытэхнікі Уладзіслаў Уголеў і Кірыл Агурчанок, якія з'яўляюцца лаўрэатамі і прызёрамі розных міжнародных конкурсаў і фестываляў, такіх як: «Global Asia» у Пекіне, «Музычны экспрэс-2021» (Растоў-на-Доне), маскоўскіх «За марай», «Мары з Музыкатафф» і іншых.
Ад Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта выступіла Мілана Аляксеева – чацвёртакурсніца лячэбнага факультэта, пераможца літаратурнага конкурсу ваенна-патрыятычнага клуба. Дзяўчына мае навуковыя публікацыі па кардыялогіі, грамадскім здароўі і ахове здароўя і іншыя дасягненні.
Чацвёра конкурсантаў прадставілі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.Машэрава. Студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Анастасія Шугалей з'яўляецца пераможцам рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў «Прававая майстэрня – 2023» у намінацыі «Пашпарт – гэта важна!», пераможцам універсітэцкага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс ВГУ-2023». За плячыма студэнткі педагагічнага факультэта Ганны Перхальскай таксама нямала перамог. Сярод іх – V Міжнародны танцавальны праект Dream Dance Fest, нацыянальны фестываль-конкурс моладзевай творчасці ў Віцебскай вобласці «Агонь моладзевых талентаў». Таксама выступілі ад гэтага ж ВНУ студэнты факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Аляксей Перхальскі і Аляксандра Калкова.
Удзельнікамі ад Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны сталі студэнтка 2 курса Вікторыя Рамановец і Аляксандра Шапурова. Дзяўчаты з'яўляюцца актыўнымі ўдзельніцамі розных праектаў і конкурсаў універсітэта.
Вераніка Юхнавец прадставіла Віцебскі філіял «Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО». Дзяўчына вучыцца на гуманітарным факультэце і з'яўляецца лаўрэатам I ступені вакальнага міжнароднага конкурсу «Залатая ліра», лаўрэатам I ступені міжнароднага конкурсу «Звездапад» і іншых.
На працягу некалькіх гадзін студэнты спаборнічалі ў розных выпрабаваннях – візітоўка, конкурс красамоўства, дзе расказалі пра сваю будучую прафесію, а таксама творчы тур, дзе прэзентавалі сябе, дэманстравалі свае таленты.
Па выніках конкурсу 2 месца падзялілі Анастасія Шугалей і Аляксей Пярхальскі, 3 месца – Вераніка Юхнавец і Кірыл Агурчанок. У фінале рэспубліканскага конкурсу Віцебскую вобласць прадставяць пераможцы абласнога этапу.