У Віцебску адкрылася выстава інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі

В Витебске открылась выставка инновационного и технического творчества учащихся и работников учреждений образования
Адкрыццё выставы ў межах абласнога агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі прайшло ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.


– На рэспубліканскай выставе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці ў 2020 годзе навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці ўдастоены 38-мі дыпломаў Міністэрства адукацыі Беларусі. З іх 8 дыпломаў I ступені, 10 – II і 20 – III ступені. А гэта найбольшая колькасць дыпломаў з рэспублікі, якія атрымала вобласць – са года ў год мы знаходзімся ў перадавіках, – адзначыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў. – На выставе ў межах агляду лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць, а глядзець – ёсць што: 1212 экспанатаў.

У выставе прынялі ўдзел 33 установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 8 устаноў дадатковай адукацыі – гэта больш за 750 навучэнцаў і 300 работнікаў устаноў адукацыі.

Навучэнцамі і работнікамі ўстаноў адукацыі былі прадстаўлены экспазіцыі, прысвечаныя народным рамёствам, інавацыйны падыход у праектаванні, вырабе механізмаў, прыстасаванняў, прыбораў, а таксама кампазіцыі з выкарыстаннем розных тэхналогій разьбы па дрэве, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інш.