У Віцебску прайшла абласная педагагічная канферэнцыя работнікаў адукацыі і навукі
У яе рабоце прымаюць удзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
Канферэнцыя адкрылася выставай, дзе прадстаўлены вопыт работы ўстаноў адукацыі рэгіёна: метадычныя распрацоўкі педагогаў, творчыя работы вучняў і майстроў вытворчага навучання.
На канферэнцыю прыбыло больш за тысячу педагогаў – прадстаўнікоў аддзелаў па адукацыі, устаноў адукацыі.
На вялікім педсавеце абмяркуюць укараненне ў практыку навацый у навучанні. Адной з іх стала выпускная кампанія па новых правілах, а менавіта здача цэнтралізаванага экзамену. Па ўсіх вучэбных прадметах па вобласці сярэдні вынік выпускнікоў склаў годныя 65 балаў.
Сёлета за школьныя парты сядуць каля 117 тысяч дзяцей.