У Віцебску прайшло тэставае мерапрыемства напярэдадні II Гульняў краін СНД

В Витебске прошло тестовое мероприятие накануне II Игр стран СНГ
 У Летнім амфітэатры Віцебска прапрацавалі ўмовы правядзення спаборніцтваў II Гульняў краін СНД.

 

Кіраўнік міністэрства спорту і турызму Сяргей Кавальчук азнаёміўся з умовамі, у якіх будуць праходзіць спаборніцтвы па таіландскім боксе на II Гульнях краін СНД, і адзначыў:

- Усё выдатна падрыхтавана, арэна ў выдатным стане. Сцэнарны план цырымоніі адкрыцця і ўзнагароджання пераможцаў – усё да дробязяў прадумана. Вельмі ўдзячны віцяблянам, якія займаліся падрыхтоўкай, і федэрацыі тайскага бокса, усім арганізатарам. Я думаю, тут будзе адна з лепшых арэн у рэспубліцы на гэтых спаборніцтвах.

 

На рынгу праводзяцца тэставыя баі. У іх удзельнічаюць навучэнцы аддзялення кікбоксінга і таіландскага бокса спортшкол Віцебска. У паўзах паміж баямі выступаюць артысты Цэнтра культуры «Віцебск».

 

Разгорнуты палаткі, у якіх знаходзяцца супрацоўнікі праваахоўных органаў, і іншых службаў. Словам, цалкам прапрацавана сітуацыя правядзення спаборніцтваў.

 

 

"Віцебскія весці"