У Віцебску праходзіць VІІІ справаздачна-выбарчая канферэнцыя абласнога аб’яднання прафсаюзаў
– Асноўны прыярытэт дзяржавы – дабрабыт нашых людзей. Прафсаюзы ўносяць вялікі ўклад і ў сацыяльна-эканамічнае развіццё, і ў сацыяльнае партнёрства, і ў развіццё рэгіёна. Узаемадзейнічаючы з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, яны вырашаюць шырокі спектр пытанняў: у галіне аховы працы, абароны правоў і сацыяльных гарантый працоўных і інш. У Віцебскай вобласці ў самай масавай грамадскай арганізацыі складаюцца больш за 370 тысяч чалавек, гэта вялікая ўплывовая сіла, якая з'яўляецца асновай кожнай установы, прадпрыемстваў і арганізацый, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
– Прафсаюзы зарэкамендавалі сябе як актыўны ўдзельнік грамадзянскай супольнасці. Цяпер мы ўступілі ў чарговую электаральную кампанію, якая завершыць электаральны перыяд у адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй. На ўсіх стадыях гэтай работы прафсаюзы прымаюць актыўны ўдзел. Мы выступаем адзіным фронтам, падтрымліваючы той стваральны курс, па якім ідзе наша краіна, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.
На мерапрыемстве падвялі вынікі работы за апошнія пяць гадоў і абазначылі напрамак далейшага развіцця. Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько адзначыў станоўчую работу абласнога аб'яднання і падкрэсліў, што ацэнка дзейнасці кожнага структурнага аддзялення прафсаюзаў праходзіць на пастаяннай аснове. У кожнага былі свае ўнікальныя ідэі і напрацоўкі, якія спрыялі развіццю прафсаюзнага руху.
У межах VІІІ справаздачна-выбарнай канферэнцыі перавыбралі лідара абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Адзінадушна ім стаў Юрый Дзеркач. Таксама адбудзецца ўшанаванне прафактыву Віцебскай вобласці.
Перад пачаткам мерапрыемства ўдзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з выставай ад прафсаюзных здраўніц, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці, устаноў адукацыі ФПБ – Віцебскі філіял «МІТСО» і «Віцебсктурыст». Таксама на канферэнцыі прысутнічаюць калегі з Пскова, Смаленска і Ноўгарада.