У Віцебску адбылася цырымонія ўзняцця сцяга «Славянскага базару».
Крэатыўны ход прыдумалі арганізатары XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - цырымонія ўзняцця флага форуму адбылася апоўначы.
"МАЯ БЕЛАРУСЬ, Я ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ". КАНЦЭРТ ГРУПЫ "АУРА" ПРАЙШОЎ НА "СЛАВЯНСКІМ БАЗАРЫ Ў ВІЦЕБСКУ"Перад гэтым на пляцоўцы перад Летнім амфітэатрам зладзілі інтэрактыўную дыскатэку ў фармаце опен-эйр. Лазернае шоу і запальная музыка нікога не пакінулі абыякавымі - гледачы танцавалі пад адкрытым небам. Творчыя калектывы Віцебска стваралі атмасферу свята і не давалі прысутным сумаваць.

Пасля гэтага ў прамянях яркага святла, што прарэзалі паўночную цемру, быў узняты сцяг фестывалю, а затым начное неба азарыў феерверк. Такога шоў прыхільнікі "Славянскага базару" яшчэ не бачылі.
Вядучыя цырымоніі запрасілі ўсіх наведаць мерапрыемствы, якія будуць праходзіць на шматлікіх пляцоўках горада. Песні, танцы, канцэрты, майстар-класы, конкурсы і фестывалі ўнутры фестывалю - да 17 ліпеня Віцебск будзе жыць у рытме творчасці, дружбы і братэрства.
"БЕЛТА"