У Віцебску ў абмеркаванні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь узялі ўдзел супрацоўнікі Дэпартамента аховы

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў наведаў Першамайскі аддзел аховы Віцебска.

Уладзімір Уладзіміравіч прыбыў сюды з адказнай місіяй, на парадку дня стаяла абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі службовымі калектывамі абласнога ўпраўлення аховы і Першамайскага аддзела. У зале сабралася каля 150 чалавек як атэставаных супрацоўнікаў, так і цывільнага персаналу. Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што ён перакананы: супрацоўнікі міліцыі ў ліку першых прыйдуць на рэферэндум, бо ў абноўленым дакуменце ёсць нямала пунктаў, якія паўплываюць на паляпшэнне жыцця як іх саміх, так і іх дзяцей, унукаў. Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў, што гаворка ідзе не пра новы дакумент, а пра паляпшэнне ўжо існуючага. Гэта нармальны працэс, бо ў іншых краінах постсавецкай прасторы такія змяненні таксама адбываюцца. Тры дзясяткі гадоў мы будавалі новую краіну – моцную і квітнеючую, прыйшоў час замацаваць добрыя традыцыі, якія ўдалося стварыць за гэты час на заканадаўчым узроўні.

У змененым законе будуць акрэслены не толькі правы нашых грамадзян, але таксама іх абавязкі. Тым не менш узмоцнены артыкулы сацыяльнай накіраванасці, якія тычацца правоў інвалідаў, пажылых людзей, сем'яў з дзецьмі.

Пандэмія, якая ўнесла складанасці ў наша паўсядзённае жыццё, прывяла да таго, што ў праекце асноўнага закона былі адзначаны абавязкі грамадзяніна па прыняцці мер па захаванні і ўмацаванні свайго здароўя.

Уладзімір Церанцьеў адзначыў, што спадзяецца: пачутую на сустрэчы інфармацыю прысутныя абмяркуюць і ў сваіх сем'ях, у тым ліку з дзецьмі. Гэта будзе спрыяць павышэнню патрыятычнасці нашай моладзі. Бо менавіта маладым людзям у будучыні давядзецца захоўваць суверэнітэт нашай краіны.Як адзначыў начальнік абласнога ўпраўлення аховы Сяргей Мурашкін, іх калектывы не застаюцца ўбаку ад падзей, якія адбываюцца ў краіне. Цешыць тое, што змены Канстытуцыі закранулі тыя артыкулы, якія тычацца правоў прадстаўнікоў сілавога блока.Гадзіну з паловай зносін праляцелі, як адно імгненне, настолькі ўважліва слухалі дакладчыка прысутныя. А ў завяршэнне мерапрыемства Сяргей Мурашкін уручыў Уладзіміру Церанцьеву падзяку за плённае супрацоўніцтва.