У Віцебску ў межах «Марафону адзінства» пройдуць майстар-класы ад артыстаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь

Праекты «Марафону адзінства» набываюць усё большую папулярнасць!

Кампазіцыі Баха, Чайкоўскага, Рымскага-Корсакава, Алоўнікава, Пахмутавай, выкананая дзіцячая мара… У Магілёве майстар-клас артыстаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь з цяжкасцю змясціў усіх жадаючых. Таму ў Віцебску вырашана правесці дзве сустрэчы з Заслужаным калектывам.

Па словах арганізатараў, майстар-класы ў паўночнай сталіцы будуць адрознівацца.

Першая сустрэча пройдзе 29 лістапада з 14.00 да 15.00 у Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя І. Салерцінскага ( вул. Савецкая, 23а). ????У гэты ж дзень з 17.00 да 18.00 музыканты сустрэнуцца з выхаванцамі дзіцячай школы мастацтваў імя А. Багатырова (пр-т Люднікава, 14.

Артысты прыязджаюць у Віцебск спецыяльна дзеля майстар-класаў для юных музыкантаў.