У Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прадставілі новага рэктара
Прафесарска-выкладчыцкаму саставу Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прадстаўлена новы рэктар Вольга Гарлова.
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што перад новым рэктарам стаіць цэлая палітра задач, каб вывесці ВНУ на новую арбіту. Гэта і вяртанне прэстыжу прафесіі, і практыка-арыентаванае навучанне, і прафарыентацыйная праца, і экспарт адукацыйных і навуковых паслуг. Літаральна праз месяц ВГАВМ пераступіць 100-гадовы рубяж, які трэба адзначыць адпаведным чынам.
Аляксандр Субоцін пажадаў Вользе Гарловай мудрасці ў прыняцці рашэнняў і абяцаў усялякую падтрымку.
Дапамогу новаму рэктару акажа і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у падпарадкаванні якога знаходзіцца ВНУ. Кіраўнік ведамства Анатоль Ліневіч падкрэсліў, што ветэрынарная акадэмія ў Беларусі адна і трэба зрабіць усё, каб сюды імкнуліся абітурыенты. Студэнтам таксама неабходна прывіваць любоў да сваёй краіны, каб першае месца працы ў іх было на радзіме.
Кандыдат ветэрынарных навук Вольга Гарлова – выпускніца ВГАВМ, два гады працавала па размеркаванні ветурачом у гаспадарцы. Затым яе навуковы кіраўнік Антон Ятусевіч, на той момант рэктар, запрасіў выпускніцу на выкладчыцкую працу. Займала пасады інжынера навуковага аддзела, вучонага сакратара, прарэктара па вучэбнай рабоце.
Вольга Гарлова настроена працаваць у камандзе з поўнай аддачай і прымнажаць багатыя традыцыі ветэрынарнай акадэміі.