У Віцебскай вобласці 17 верасня нарадзіліся 23 немаўляты

У Дзень народнага адзінства ў Віцебскай вобласці на свет з'явіліся 23 дзіцяці: 13 дзяўчынак і 10 хлопчыкаў, паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Мікалай Каспіровіч.

"У Віцебскай вобласці 17 верасня на свет з'явіліся 23 дзіцяці, з іх 4 - у абласным радзільным доме. І тут мы заклалі новую традыцыю - віншаваць дзяцей, якія нарадзіліся ў Дзень народнага адзінства, выказваць цёплыя словы і дарыць сімвалічныя падарункі", - сказаў Мікалай Каспіровіч.

У абласным радзільным доме павіншавалі з нараджэннем малых у гэты дзень траіх мам з Віцебска і адну з Талачына. Для жанчын гэта стала прыемным сюрпрызам. Пасля родаў яны адчуваюць сябе добра.

Абласны радзільны дом амаль год дапамагае жанчынам з COVID-19. Сюды шпіталізуюцца цяжарныя з усёй вобласці. Ва ўстанове распрацаваны алгарытм вядзення гінекалагічных і цяжарных пацыентак. У радзільным доме ёсць ПЦР-лабараторыя, якая дазваляе аператыўна дыягнаставаць каранавірус у мам і малых. Кожнае нованароджанае змяшчаецца ў транспартны кювез і дастаўляецца ў спецыяльнае аддзяленне. Медработнікі прыкладаюць усе намаганні, каб не дапусціць інфікавання малога.