У Віцебскай вобласці з-за непагадзі зафіксавана 45 выпадкаў падзення дрэў
"Па аператыўных даных, былі пашкоджаны дахі 27 жылых дамоў, 4 гаспадарчых пабудоў і 10 аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння. Зафіксавана 45 выпадкаў падзення дрэў у Расонскім (25 выпадкаў), Полацкім (7), Віцебскім (7), Лёзненскім (3) і Сенненскім (1) раёнах. У Полацкім раёне зафіксавана 2 выпадкі падзення дрэў на праезную частку аўтадарог з утварэннем завалаў агульнай працягласцю 800 м. Затрымка руху аўтатранспарту склала 2 гадзіны 45 хвілін. Элементамі дахаў і паваленымі дрэвамі ў Расонскім раёне пашкоджана 60 аўтамабіляў", - распавялі ў прэс-службе.
Работнікамі МНС дэблакавана з-пад паваленага дрэва жанчына, якая з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавана.
Па даных ДВА "Белэнерга", на працягу сутак на тэрыторыі Віцебскай вобласці перыядычна парушалася электразабеспячэнне 210 населеных пунктаў, 14 сельскагаспадарчых будынкаў і 574 трансфарматарных падстанцый. Адключэнні аператыўна ўстараняюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на 6.00 3 жніўня застаюцца без электразабеспячэння 10 населеных пунктаў і 15 трансфарматарных падстанцый у Полацкім і Расонскім раёнах.