У Віцебскай вобласці змяняюцца частотныя каналы трансляцыі тэлебачання

У адным частотным канале лічбавага тэлебачання ажыццяўляецца трансляцыя набору з некалькіх тэлевізійных праграм адначасова. Кожны такі набор называецца «мультыплекс». У маштабах краіны трансліруюцца тры мультыплексы, а менавіта:

1-ы мультыплекс уключае адкрытыя тэлевізійныя праграмы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расія-Беларусь», «НТБ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3»;

2-і мультыплекс уключае адкрытую (незакадаваную) праграму «Беларусь 5» і 18 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»);

3-і мультыплекс уключае 19 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»).

У некаторых раёнах лакальна ажыццяўляецца трансляцыя рэгіянальных мультыплексаў, арганізаваных мясцовымі тэлерадыёкампаніямі.

Для захавання магчымасці прагляду тэлевізійных праграм неабходна перанастроіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і г.п.), на новыя частотныя каналы ў адпаведнасці з прыведзенай ніжэй табліцай.

 Звяртаем увагу, што прыведзеныя вышэй змены частотных каналаў будуць ажыццяўляцца толькі ў сетцы эфірнага наземнага лічбавага тэлебачання.

Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» па нумары 123.

Даведкавая інфармацыя:

Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайтах РУП «Белтэлекам» па наступных спасылках: