У Віцебскай вобласці пачалі ліквідацыю наяўных запасаў непрыдатных пестыцыдаў
На Віцебшчыне пачата ліквідацыя наяўных запасаў непрыдатных пестыцыдаў у межах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6» (далей – праект).
Праект рэалізуецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з ПРААН у Беларусі. Фінансуецца Глабальным экалагічным фондам.
У 17 раёнах вобласці, як спадчына мінулых дзесяцігоддзяў, назапасілася больш за 500 тон непрыдатных або забароненых да прымянення пестыцыдаў, у тым ліку якія адносяцца да стойкіх арганічных забруджвальнікаў (пераважна ДДТ і ГХЦГ). Частка непрыдатных пестыцыдаў утварылася ў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з-за заканчэння тэрміну прыдатнасці аграхімікатаў.
У бягучым годзе кампаніяй Geocoma праведзены работы па пераўпакоўцы непрыдатных пестыцыдаў. Пачаты іх вываз у нямецкі Гамбург на спецыялізаванае прадпрыемства па экалагічна бяспечным знішчэнні небяспечных адходаў AVG GmbH. Пагрузка ажыццяўляецца сіламі МНС.
14 кастрычніка 2021 года адбудзецца адпраўка партыі непрыдатных пестыцыдаў у Германію са склада ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» (г.п. Шаркаўшчына) з удзелам намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А.М. Корбута, каардынатара праектаў ПРААН у Беларусі І.І. Чульбы, кіраўніка праекта Д.А. Каваленкі.
Да канца кастрычніка 2021 года 12 арганізацый Віцебскай вобласці будуць вызвалены ад неабходнасці далейшага захоўвання непрыдатных пестыцыдаў.
Завяршыць вываз непрыдатных пестыцыдаў на экалагічна бяспечнае знішчэнне плануецца ў 2022 годзе.