У Віцебскай вобласці адкрыты дабрачынны рахунак для барацьбы з каранавірусам

ВКУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» у сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай, прыняццем дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюджвання ВРВІ, у тым ліку выкліканых COVID-19, адкрыў дабрачынны рахунак. 

Рэквізіты дабрачыннага разліковага рахунку: р/р BY74 МТВК 3132 0000 0000 0089, УНП 390477566, ЗАТ «МТБанк» г. Мінск, БІК банка МТВК BY22, атрымальнік плацяжу: ВКУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу».

Паступаючыя на дадзены рахунак грашовыя сродкі будуць размяркоўвацца ў арганізацыі аховы здароўя для закупкі абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым.