У Віцебскай вобласці плануюць прыняць па мэтавых дагаворах да 50% навучэнцаў ад агульнага набору
"Заключэнне мэтавых дагавораў – гэта падушка бяспекі для прадпрыемстваў. Такім чынам арганізацыі забяспечваюць сабе прыток працоўнай сілы, цяпер гэта вельмі актуальна. Наймльнік заключае дагавор і ведае, што да яго праз год-два ці тры прыйдуць спецыялісты канкрэтнага звяна. У 2022 годзе падчас прыёмнай кампаніі ў вобласці было заключана 1403 дагаворы на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі – як па сярэдняй спецыяльнай адукацыі, так і па прафесійна-тэхнічнай, вышэйшай. Вобласць амаль дасягае паказчыка ў 50% ад агульнага набору па заключэнні мэтавых дагавораў. Мы імкнемся да 50% і больш", - адзначылі ў ВАВМЦ ПА, дадаўшы, што ў жніўні мінулага года выйшла ўдасканаленае палажэнне аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў, рабочых і служачых, зацверджанае пастановай Саўміна №572.
Прадпрыемствы пакуль падпісваюць мэтавыя дагаворы не гэтак ахвотна. Актыўней за іншых на гэта ідуць сельскагаспадарчыя арганізацыі Віцебскай вобласці, абутковыя і швейныя, прадпрыемствы машынабудаўнічага профілю. Прычым як дзяржаўныя, так і прыватныя. Наймльнікам распавядаюць аб нюансах падобнай формы замовы і выгадзе, асобная тлумачальная праца праводзіцца з бацькамі абітурыентаў.
У раёнах і абласным цэнтры працягнуць праводзіць кірмашы мэтавай падрыхтоўкі, дзе прадстаўнікі арганізацый – заказчыкаў кадраў сустракаюцца з работнікамі ўстаноў адукацыі, выпускнікамі школ, а навучэнцы ССНУ і ВНУ праводзяць дэманстрацыю сваіх спецыяльнасцей. Часцей за іншых такія сустрэчы арганізуюць у Шаркаўшчынскім, Аршанскім, Гарадоцкім, Полацкім раёнах і Чыгуначным раёне Віцебска.
"Кіраўніцтва прадпрыемстваў пачынае разумець, што таксама павінна быць датычна да падрыхтоўкі кадраў, клапаціцца аб наборы спецыялістаў загадзя, гаварыць аб праходзячай мадэрнізацыі і сучасных працоўных месцах. Бо гэта ўжо не тыя старыя прадпрыемствы, на якіх працавалі бацькі цяперашняй моладзі 20 гадоў таму і больш, а сучасныя машыны, абсталяванне, - растлумачылі ў цэнтры. - Умовы працы ўжо іншыя, і бонусы прапануюць для работнікаў, напрыклад, арганізуюць падвоз або вылучаюць арэнднае жыллё. Арганізацыі пачынаюць самі падключаць школы, праводзяць экскурсіі для вучняў на вытворчасці".
Чарговыя кірмашы мэтавай падрыхтоўкі, паводле даных ААВМП, запланаваны на красавік і май.