У Віцебскай вобласці амаль на 15% зменшылася колькасць беспрацоўных

На 1 красавіка 2021 г. на ўліку ў якасці беспрацоўных знаходзілася 1448 чалавек, што на 14,8 працэнта менш, чым на 1 красавіка 2020 г. (1699 чалавек). 

Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці на 1 красавіка 2021 г. склаў 0,3 працэнта і ў параўнанні з 1 красавіка 2020 г. не змяніўся. 

Наймітамі на 1 красавіка 2021 г. заяўлены звесткі аб наяўнасці 7175 свабодных рабочых месцаў, што на 4,9 працэнта менш, чым на 1 красавіка 2020 г. (7541). Спрос на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 62,4 працэнта ад агульнай колькасці вакансій (на 1 красавіка 2020 г. – 65,5 працэнта). 

Пры гэтым  на 1 беспрацоўнага прыходзіцца 5 вакансій. 

У студзені-сакавіку 2021 года за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнулася 4205 чалавек, з якіх 2619 чалавек зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных. 

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021 – 2025 гады 

у студзені-сакавіку 2021 г.: 

• 2931 чалавек працаўладкаваны на пастаянную працу,

• 158 чалавек накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваным на рынку працы,

• 652 чалавекі прынялі ўдзел у аплатных грамадскіх работах,

• 8 сем'яў беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства і працы.