У Віцебскай вобласці працягнецца вакцынацыя людзей з групы рызыкі вакцынай "Спутник V"
"У Віцебскую вобласць учора паступіла чарговая партыя вакцыны "Спутник V". Яе будуць выкарыстоўваць для вакцынацыі людзей з груп рызыкі. Гэта работнікі ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароны. Таксама прышчапіцца ёю змогуць грамадзяне старэйшыя за 61 год з шэрагам хранічных захворванняў", - распавёў галоўны санітарны ўрач вобласці.
Апошнім часам тэндэнцыі да зніжэння захворвання на каранавірус у Віцебскай вобласці не адзначаецца. Таму расслабляцца і ігнараваць рэкамендацыі ўрачоў па захаванні масачнага рэжыму і сацыяльнага дыстанцыявання не варта.
"Узровень і дынаміка захворвання на COVID-19 у вобласці пастаянна аналізуюцца і знаходзяцца на кантролі спецыялістаў. Работнікі сферы аховы здароўя ва ўзаемадзеянні з іншымі службамі праводзяць увесь комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы каранавіруса. З надыходам цёплага надвор'я як ніколі важна мінімізаваць рызыкі заражэння інфекцыяй. Неабходна скараціць кантакты па-за бытавымі ўмовамі - у крамах, транспарце, іншых грамадскіх месцах. Сацыяльнае дыстанцыяванне і нашэнне ахоўных масак працягвае заставацца агульным патрабаваннем для насельніцтва", - падкрэсліў Уладзімір Сінкевіч.
Неабходна памятаць і аб правілах асабістай гігіены: варта старанна мыць рукі і рэгулярна апрацоўваць іх антысептычным сродкам.