У Віцебскай вобласці самая высокая ўраджайнасць бульбы ў краіне
Беларускія аграры завяршылі ўборку бульбы. У грамадскім сектары бульба ўбрана з 26 тысяч гектараў – 100 працэнтаў займаемай плошчы.
Накапана 790 тысяч тон клубняў. Летась было 652 тысячы. Сёлета валавы збор вышэйшы дзякуючы павелічэнню плошчаў і росту ўраджайнасці. Калі ў 2021-м кожны гектар даў па 271 цэнтнеру клубняў з гектара, то зараз – 302. Самая высокая ўраджайнасць у Віцебскай вобласці – 378 цэнтнераў з гектара. У Гродзенскай – 322, Мінскай – 318, Магілёўскай – 310, Брэсцкай – 298, Гомельскай – 210.
Варта адзначыць, што традыцыйна львіная доля бульбы вырабляецца ў асабістых гаспадарках. У 2021-м там накапалі каля 4 мільёнаў тон клубняў. Сёлета будзе не менш.
"СБ"