У Віцебскай вобласці вакцынацыю ад каронавіруса прайшлі больш за 1 тыс. медработнікаў
У Віцебскай вобласці кампанія па вакцынацыі медработнікаў ад каранавіруса праходзіць актыўнымі тэмпамі. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Сінкевіч.
Усяго ўстановы аховы здароўя рэгіёну атрымалі 3 тыс. 260 двухкампанентных доз вакцыны "Спутник V". Імунізацыя медработнікаў пачалася 19 студзеня на базе сямі прышчэпачных пунктаў, якія адкрыліся ў Оршы, Полацку, Наваполацку і на базе чатырох медустаноў абласнога цэнтра. Паэтапна іх колькасць будзе пашырацца.
– За мінулы перыяд вакцынацыю прайшлі больш за 1 тыс. чалавек, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Пры гэтым найбольш актыўны ўдзел у кампаніі па імунізацыі прымаюць супрацоўнікі Аршанскай цэнтральнай гарадской паліклінікі і яе падраздзяленняў, медустаноў Віцебска – абласнога клінічнага анкадыспансера, дыягнастычнага цэнтра і іншых устаноў аховы здароўя. Выпадкаў сур'ёзных пабочных рэакцый не зарэгістравана, – адзначыў Уладзімір Сінкевіч.
Пастаўка наступнай партыі вакцыны, прызначанай для імунізацыі работнікаў адукацыі і сацыяльнай абароны, чакаецца ў лютым.
Уладзімір Сінкевіч нагадаў, што вакцынапрафілактыка з'яўляецца адным з найбольш значных інструментаў у барацьбе з распаўсюджваннем вірусных інфекцый.
– Разам з тым велізарнае значэнне мае таксама прыхільнасць да прынцыпаў здароўезберагальных паводзін: захаванне сацыяльнага дыстанцыявання, гігіенічных правілаў, рухальнай актыўнасці, здаровага харчавання і г.д. Усё гэта спрыяе зніжэнню рызык перадачы вірусаў і застаецца важным элементам абароны здароўя, – падкрэсліў галоўны ўрач.