У Віцебскай вобласці ўкаранілі квантаферыёнавы тэст для вызначэння латэнтнага туберкулёзу
Квантыферонавы тэст – гэта першая сістэма імунахроматаграфічнага аналізу на тэст-палосках з IGRA (аналіз вызвалення гама-інтэрферону). Тэст дапамагае выявіць, у тым ліку латэнтны туберкулёз, які выклікае актыўнае захворванне ў пацыентаў з аслабленым імунітэтам амаль у 10 працэнтах выпадкаў.
Супрацьтуберкулёзныя ўстановы Віцебскай вобласці аснашчаны высокаэфектыўнай медтэхнікай. Для прыкладу, у 2022 годзе ў рамках рэалізацыі тэхнічнай дапамогі «Умацаванне нацыянальных сістэм прафілактыкі, лячэння, догляду і падтрымкі ў сувязі з ВІЧ і туберкулёзам у Рэспубліцы Беларусь» атрымана новая аўтаматызаваная сістэма ВАСТЕС MGIT 960. Шырока ўжываюцца хуткія малекулярныя тэсты, звярнуў увагу Будрыцкі:
— Яны здольныя даваць вынікі на працягу двух гадзін і забяспечваюць хуткую мультыплікацыю паслядоўнасці ДНК адпаведных узбуджальніку туберкулёзу і рэзістэнтнасці да рыфампіцыну. Для правядзення гэтых даследаванняў выкарыстоўваюцца сістэмы GeneXpert. У мінулым годзе GeneXpert-апараты з'явіліся ў бальніцах Браслава, Глыбокага, Наваполацка, Навалукомля, Талачына.
У абласной лабараторыі 3-га ўзроўню па дыягностыцы туберкулёзу на базе Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра пульманалагіі і фтызіятрыі атрымана сістэма з новай версіяй модуля GeneXpert, які выкарыстоўвае 10-каляровы фармат для прадстаўлення вынікаў тэсту. На перспектыву, падзяліўся Аляксандр Будрыцкі, у рэгіёне плануюць абнавіць парк перасоўных апаратаў «Пульмаскан». Гэта дазволіць праводзіць дыспансерызацыю насельніцтва, асабліва ў сельскай мясцовасці яшчэ больш эфектыўна.
"СБ"