У Віцебскім медуніверсітэце прайшоў урок памяці «Сёстры Хатыні»

Напярэдадні гадавіны Хатынскай трагедыі ў ВДМУ прайшоў урок памяці «Сёстры Хатыні». Яго тэмай стала гісторыя населеных пунктаў Віцебшчыны, якія падзялілі трагічны лёс Хатыні падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемстве прыняў удзел студэнцкі актыў БРСМ, прадстаўнікі піянерскай арганізацыі, студатрадаў і старэйшага пакалення. 

Перад удзельнікамі сустрэчы выступілі першы сакратар абласной арганізацыі БРСМ Уладзімір Бабічаў, прарэктар па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце ВДМУ Наталля Болтрушэвіч, дырэктар Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова Ірына Шышкова. 

Важным момантам стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж абласной арганізацыяй БРСМ і абласным музеем Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова.
Мерапрыемства адбылося ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі», прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Пасля ўрока памяці ўдзельнікі гутаркі далучыліся анлайн да рэспубліканскага Адкрытага дыялогу «Хатынь – святыня нацыянальнай памяці».