У Віцебскім раёне прайшоў фестываль вулічнага мастацтва «Волаты Прыдзвіння».
Да позняга вечара аграгарадок Ноўка пад Віцебскам адзначаў вялікае і вясёлае свята – фестываль вулічнага мастацтва пад назвай «Волаты Прыдзвіння». Ён праводзіўся ў пяты раз у памяць пра самага высокага чалавека, які калі-небудзь жыў на зямлі – Фёдара Махнова. Спачатку насіў статус раённага, але ўжо другі год фестываль праходзіць у маштабах абласнога свята.
Цяперашні эпіцэнтр сапраўднага цыркавога мястэчка – мясцовы стадыён. Сотні гасцей прыцягнуў гэты незвычайны форум вулічнага мастацтва, акрамя мясцовых жыхароў і віцяблянаў сюды прыехалі госці не толькі з усіх куткоў вобласці, але і іншых рэгіёнаў краіны. Ёсць і замежнікі, якія такім чынам разнастаілі сваё знаходжанне ў здраўніцах Віцебшчыны.
Напрыклад, Ірына і Міхаіл Стукалавы жывуць у Санкт-Пецярбургу, адпачываюць цяпер разам з сямігадовай дачкой Арынай у санаторыі «Лётцы».
– З задавальненнем скарысталіся выпадкам і нічым пра гэта не пашкадавалі. Арышка ў захапленні – столькі эмоцый! Сапраўдную фотасесію правялі для яе разам з блазнамі, фокуснікамі, роставымі лялькамі і танцорамі. Вядома ж, яна памералася ростам з фігурай Фёдара Махнова ў Парку веліканаў і мініяцюр, ды і мы даведаліся шмат цікавага. Захапіліся тэмай. У наступныя выхадныя плануем прайсціся па турыстычным маршруце «Сцежкай Велікана», – распавядаюць захопленыя гледачы. – А цяпер будзем забаўляцца і глядзець выступленні артыстаў.
Паглядзець у Ноўцы і праўда было што. Яркае феерычнае шоў – святочны тэатралізаваны парад-шэсце, у якім прынялі ўдзел дзясяткі мастацкіх калектываў. Потым – вялікі канцэрт на галоўнай сцэне. Рамеснікі прапаноўвалі азнаёміцца з эксклюзіўнымі вырабамі. Супрацоўнікі МНС падрыхтавалі сваю праграму. Сотні цікаўных гасцей атакавалі самабытную сярэднявечную вёску – яе абсталяванн
равалі члены клуба гістарычнай і ролевай рэканструкцыі "Ростань" з аршанскага Болбасава. Цікава было пазнаёміцца і з сваякамі самога Фёдара Махнова – яны прыехалі на свята не толькі з Віцебска, але і ўпершыню – з Масквы. Фестываль скончыўся позна ўвечары і, несумненна, пакінуў самыя прыемныя ўспаміны ў ўсіх, хто прыняў у ім удзел. А яшчэ – зарадзіў творчай энергіяй на будучае.
Нездарма намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, адкрываючы пяты па ліку фестываль «Волаты Прыдзвіння», падкрэсліў:
– Мы, можа быць, не такія высокія, як Фёдар Махно, але вельмі моцныя характарам і ўменнем. Выдатна, што раённы фестываль вырас да абласнога. З кожным годам павялічваецца колькасць яго гасцей, таму мы мяняем лакацыі на больш прасторныя. І, упэўнены, нам ёсць куды расці – да ўзроўню рэспубліканскага. Сорак пяць цяперашніх калектываў – сапраўдныя майстры мастацтваў. Журы давядзецца нямала папрацаваць, каб вызначыць лепшых...