У Віцебскім раёне прайшоў фестываль вулічнага мастацтва "Валаты Прыдзвiння"
У пачатку праграмы прайшлі забег роставых лялек, выстава сабак. На сцэне фестывалю сабраліся калектывы з розных куткоў Віцебскага рэгіёна. Асаблівай энергетыкай залу зараджалі вулічныя музыкі, танцоры і артысты цырка.
Яны спаборнічалі ў дзвюх узроставых катэгорыях: ад 6 да 15 гадоў і ад 16 да 35 гадоў. Для гасцей мерапрыемства прайшлі прэзентацыі пляцовак і праектаў. Тут было месца і забавам, і спорту, і карысным пакупкам.
Характэрна, што свята цікавае для рознай аўдыторыі. Для гасцей фестывалю падрыхтавалі 30 розных мерапрыемстваў. Арганізатары грунтоўна падрыхтавалі забавы для самых маленькіх наведвальнікаў. Дзяцей чакалі зоны з настольнымі гульнямі, розныя стылізаваныя палаткі з забавамі, шмат цацак і аніматары.
Уражаннямі ад фестывалю з карэспандэнтам «ВВ» падзялілася начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Новіцкая:
– У такіх мерапрыемствах ёсць адметнасць, бо гэта цыркавое і вулічнае мастацтва. І галоўнае тое, што такія прыгожыя фестывалі праходзяць не толькі ў цэнтральных гарадах, а тое, што яны сыходзяць у раённыя цэнтры і аграгарадкі. Тут вельмі шмат маладых людзей, якія натхняюцца атмасферай свята альбо прымаюць удзел. Гэта не можа не цешыць.
Моладзі на фестывалі і праўда шмат. Карына Ішкуло прыехала на выхадныя ў Віцебск з Мінска і вырашыла наведаць мерапрыемства. Дзяўчына ўражаная насычанай праграмай:
– Патрапіўшы ў гэтую атмасферу свята, я была прыемна ўражана яркімі нумарамі ўдзельнікаў. Асабліва спадабаўся танцавальны калектыў з Оршы. Выдатна, што тут цікава і дзецям, і дарослым. Кожны знайшоў тут нешта сваё.
Завяршыўся фестываль вогненным шоў і начной дыскатэкай.