Відаць, што праведзена вялікая праца пры падрыхтоўцы да адзінага дня галасавання – міжнародны назіральнік
Представители Миссии назіральнікаў ад СНД у межах маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі працягваюць наведваць выбарчыя акругі, дзе знаёмяцца з іх працай. Удзел у рабоце Докшыцкай акруговай выбарчай камісіі і назіранні за рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты прыняла міжнародны назіральнік ад СНД Вольга Крамская.
У межах пасяджэння акруговай выбарчай камісіі прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Акрамя таго, на пасяджэнні прайшла жараб'ёўка, па выніках якой былі вызначаны дата і час выступленняў на радыё і тэлебачанні, а таксама зацверджаны бюлетэні для азнаямлення выбаршчыкаў з кандыдатурамі.
Міжнародны назіральнік ад СНД Вольга Крамская адзначыла, што працэс рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты прайшоў зладжана, у урачыстай абстаноўцы:
– Відаць, што праведзена вялікая праца пры падрыхтоўцы да адзінага дня галасавання, які будзе праходзіць у краіне ў новым фармаце. Старанна праверана ўся інфармацыя, прадастаўленая кандыдатамі ў дэпутаты. Важна, што яны атрымалі поўную інфармацыю аб тым, як у далейшым ствараць выбарчы фонд, як падрыхтавацца і правільна працаваць у межах агітацыі.

Нагадаем, праца Місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах у Беларусі адкрылася 22 студзеня, калі запрацаваў штаб. На сённяшні дзень зарэгістравана больш за 50 міжнародных назіральнікаў, якія працуюць на доўгатэрміновай аснове. Плануецца, што ў працы місіі прымуць удзел больш за 150 чалавек, якія прадстаўляюць дзяржавы – удзельнікі СНД, Міжпарламенцкую асамблею краін Садружнасці, Парламенцкую асамблею Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчы камітэт СНД і Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.
"СБ"