Віцебск, Лужасна і Полацк у гэтыя дні прымаюць удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па трох вучэбных прадметах
У Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы дэманструюць свае веды па геаграфіі 109 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі.
Алімпіяда па фізічнай культуры і здароўі праходзіць у Віцебскім кадэцкім вучылішчы. У ёй 72 удзельнікі пераадольваюць тэарэтычны этап і тры практычныя: плаванне, вызначэнне ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі, гульнявыя віды спорту.
Больш за 190 школьнікаў-поліглотаў у Полацкім кадэцкім вучылішчы выконваюць заданні па замежных мовах: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай.
Усяго ж заключны этап рэспубліканскай алімпіяды ўключае інтэлектуальныя спаборніцтвы па 18 навучальных прадметах. Ад Віцебскай вобласці ў ім удзельнічаюць 207 рабят, з іх 142 — прадстаўнікі гімназій, ліцэяў, кадэцкіх вучылішчаў. Больш за ўсё навучэнцаў з Віцебска — 119.
Узнагароды пераможцам і прызёрам уручаць 29 сакавіка. Дарэчы, летась навучэнцы Віцебшчыны заваявалі 111 дыпломаў і наш рэгіён заняў другое месца ў краіне, саступіўшы толькі Мінску.