Віцебск далучыўся да агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам»
Акцыя прымеркавана да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Местам дзеяння стаў Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І. Салерцінскага. Акцыю праводзіць Маладзёжны тэатр эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Яе мэта — расказаць пра ўклад беларускага народа, дзеячаў культуры і мастацтва ў справу барацьбы і вызвалення нашай краіны ад акупантаў, аддаць даніну памяці ўдзельнікам вайны.
Урачыстае адкрыццё пачалося з выступлення духавога аркестра музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Ігара Кошалева. Акцыя прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу: артысты тэатра эстрады не толькі выканалі тэматычныя кампазіцыі, але і падзяліліся гісторыямі сваіх блізкіх людзей, якія перажылі жахлівыя падзеі вайны.
— Маёй бабулі было 15 гадоў, калі немцы забралі яе ў палон. Пра звярствы акупантаў яна заўсёды расказвала з цяжкасцю і кожны раз у канцы гісторыі паўтарала: беражыце мір, — расказала салістка Маладзёжнага тэатра Кацярына Шумская.
Акрамя канцэрта ўсе прысутныя маглі азнаёміцца з тэматычнымі выстаўкамі, размешчанымі ў фае ўстановы адукацыі. Віцебскі абласны музей імя М. Ф. Шмырова прадставіў экспазіцыі «Партызанскія фарміраванні Суражскай партызанскай зоны» і «Мы скаралі неба», а абласны краязнаўчы музей расказаў пра патрыётаў Віцебшчыны. Дарэчы, кожны куток Беларусі, які прымае акцыю, прадастаўляе экспанат, які адлюстроўвае маштабы ваеннай трагедыі на іх роднай зямлі. Ад паўночнага рэгіёна ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адправілася карціна «Віцебск. Плошча Перамогі. Помнік воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам».
У ходзе рэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам» артысты Маладзёжнага тэатра правядуць больш за 30 дыялогавых пляцовак па ўсёй краіне. Наступная сустрэча адбудзецца 30 красавіка ў Лепелі і Докшыцах.