Віцебск у сакавіку прыме эстафету маладзёжнай сталіцы
Кожны год адзін з беларускіх гарадоў становіцца маладзёжнай сталіцай краіны. У 2022-м гэты статус ад Гродна прымае Віцебск. "Мы мяркуем, што мерапрыемства будзе разлічана на тры дні, пачынаючы з 10 сакавіка", - распавяла Таццяна Янчанка.
Па яе словах, арганізатарам не хацелася б раскрываць усе "фішкі". "Адкрыццё пройдзе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ім. П.М.Машэрава. Гэта будзе наша асноўная лакацыя. Мы сустракаем гасцінна гасцей і пачынаем нашу трохдзённую працу. Гэта будзе не проста мерапрыемства, а свята моладзі", - адзначыла галоўны спецыяліст.
Таццяна Янчанка падкрэсліла, што да падрыхтоўчай работы вельмі актыўна падключылася моладзь горада. "Будуць сюрпрызы. У нас будуць дыялогавыя пляцоўкі, якія пройдуць ва ўсіх ВНУ горада. Кожная ВНУ будзе несці свой каларыт і тэматыку, пакажа дасягненні і распрацоўкі. У нас ёсць чым ганарыцца і што паказаць, - сказала яна. - Удзельнікаў праграмы мы хочам папесціць нашым гарадскім тэатрам, які паказвае спектаклі на роднай мове і толькі. Таксама мы б хацелі паказаць і тэлерадыёкампанію. Гэта таксама будзе вельмі цікавая частка мерапрыемства, удзельнікі якога будуць задзейнічаны непасрэдна ў прамым эфіры. Мы не забудзем і пра маладых парламентарыяў".
"Мы ўсе ведаем, што Віцебск - цэнтр шагалаўскага мастацтва. Акрамя таго, у нас ёсць дасягненні спартыўнага характару сусветнага маштабу", - дапоўніла галоўны спецыяліст. Усё гэта змогуць убачыць госці маладзёжнай сталіцы - 2022.