Віцебская вобласць прыме ўдзел у IX Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі
IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбудзецца 30 чэрвеня – 1 ліпеня ў г.Гродна.
У перыяд падрыхтоўкі і правядзення IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца да падпісання:
- Пагадненне паміж Урадам Пензенскай вобласці (Расійская Федэрацыя) і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам (Рэспубліка Беларусь) аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах;
- Дарожная карта на 2022-2025 гады па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Саратаўскай вобласці (Расійская Федэрацыя) і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам (Рэспубліка Беларусь) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах ад 30 чэрвеня 2017 года;
- Пагадненне аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Наваполацкім гарадскім выканаўчым камітэтам (Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь) і Адміністрацыяй Астроўскага раёна (Пскоўская вобласць, Расійская Федэрацыя).
У межах падрыхтоўкі да Форуму ужо падпісаны:
- Пратакол аб намерах супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Тыва Расійскай Федэрацыі і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам (студзень 2022 г.);
- 27.04.2022г. дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж Аршанскім раёнам Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь і горадам Цвер Расійскай Федэрацыі;
- 11.03.2022г. дагавор аб супрацоўніцтве паміж УА ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“ і ФДБОУ ВА ”Нацыянальны дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта, Санкт-Пецярбург“;
- 14.03.2022г. дагавор аб супрацоўніцтве паміж УА ”Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ і ФДБОУ ВА Бранскі філіял ”Расійскі эканамічны ўніверсітэт імя Г.В.Пляханава“.
У перыяд падрыхтоўкі і правядзення IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 28 суб'ектамі гаспадарання Віцебскай вобласці падпісана 142 камерцыйныя кантракты. Сума экспартных кантрактаў склала 3,8 млрд.
расійскіх рублёў і 3 млн. долараў ЗША.
Віцебская вобласць падтрымлівае знешнегандлёвыя адносіны з 95 дзяржавамі свету. Доля Расійскай Федэрацыі ў знешнегандлёвым абароце складае 68,3%, у тым ліку ў экспарце – 35,7%, у імпарце – 87,9%.
Па выніках студзеня-сакавіка 2022 года прадпрыемствы Віцебшчыны забяспечылі таваразварот з рэгіёнамі РФ у аб'ёме 1,3 млрд. долараў ЗША, экспарт прадукцыі склаў 248,9 млн. долараў ЗША (тэмп росту да студзеня-сакавіка 2021 г. – 102,4%).
З пачатку 2022 года ажыццяўляецца супрацоўніцтва з усімі Федэральнымі акругамі Расійскай Федэрацыі, экспартна-імпартныя аперацыі з 75 рэгіёнамі. На найбліжэйшыя рэгіёны Цэнтральнай Федэральнай акругі, уключаючы г. Маскву, прыйшлося 65% экспарту.
Асноўнымі партнёрамі ў знешнім гандлі з'яўляюцца: Маскоўская, Смаленская, Ленінградская, Пскоўская, Растоўская, Калінінградская, Іванаўская, Белгародская, Уладзімірская, Варонежская, Ніжагародская, Калужская, Бранская, Мурманская, Самарская, Свярдлоўская, Тульская, Іркуцкая, Омская, Чалябінская вобласці; Рэспублікі Татарстан і Башкартастан; Краснадарскі і Пермскі краі.
У структуры экспарту ў Расійскую Федэрацыю пераважаюць спажывецкія тавары – 43,8%, з іх харчовыя тавары – 23,2%, нехарчовыя – 20,6%; на долю прамежкавых тавараў прыйшлося 42,4% экспарту, інвестыцыйных – 8,2%. Штогадовы аб'ём экспарту харчовых тавараў у Расійскую Федэрацыю складае парадку 280 млн. долараў ЗША.
Асноўнымі таварамі, якія пастаўляюцца прадпрыемствамі Віцебскай вобласці ў Расію, з'яўляюцца прадукцыя нафтахімічнай галіны (поліэтылен, хімічныя валокны, шкловалакно), малочная прадукцыя, трыкатажныя і швейныя вырабы, абутак, дываныя вырабы, ільняныя тканіны, станкі. У сваю чаргу з Расійскай Федэрацыі імпартуюцца нафтапрадукты, хімічныя прадукты, збожжа, металы, скура, тэкстыльная сыравіна, спажывецкія тавары і абсталяванне.
Вялікая ўвага надаецца умацаванню міжрэгіянальнай дагаворнай базы з расійскімі партнёрамі, дзейнічае 26 двухбаковых пагадненняў аблвыканкама і больш за 100 – раёнаў і гарадоў Віцебскай
обласцях з адпаведнымі тэрытарыяльнымі суб'ектамі Расіі. Міжрэгіянальная праца з абласцямі Расійскай Федэрацыі канкрэтызуе ўзаемныя мерапрыемствы як у эканамічнай, так і сацыяльнай сферах, дазваляе на пастаяннай аснове захоўваць дыялог паміж суб'ектамі гаспадарання.Даведка:
У 2019 годзе на VI Форуме рэгіёнаўБеларусі і Расіі падпісана пагадненне паміж Адміністрацыяй Курскай вобласці і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.
У перыяд падрыхтоўкі да форуму падпісана больш за 30 кантрактаў з расійскімі кампаніямі на суму 40,6 млн. долараў. Акрамя звычайна запатрабаванай мясамалочнай прадукцыі папулярная і адзенне, абутак, будаўнічыя матэрыялы, шклатканіна, водаачышчальныя збудаванні і абсталяванне, ветэрынарныя прэпараты.
У 2020 г. у перыяд падрыхтоўкі і правядзення VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі 25 суб'ектамі гаспадарання Віцебскай вобласці падпісана і плануецца да падпісання 146 камерцыйных кантрактаў. Сума экспартных кантрактаў складае 42,4 млн. долараў.
У чэрвені 2020 г. падпісаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення ад 18 ліпеня 2019 года паміж Адміністрацыяй Курскай вобласці (Расійская Федэрацыя) і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам (Рэспубліка Беларусь) аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве на 2020 – 2023 гады.
У 2021 г. у перыяд падрыхтоўкі і правядзення VIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі 22 суб'ектамі гаспадарання Віцебскай вобласці падпісана 159 камерцыйных кантрактаў. Сума экспартных кантрактаў склала 53,3 млн. долараў ЗША. Падпісаны:
План мерапрыемстваў на 2021 – 2023 гады па рэалізацыі Пагаднення ад 17 верасня 2015 года паміж Адміністрацыяй Пскоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя) і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам(Рэспубліка Беларусь) аб супрацоўніцтве ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай галінах;
План мерапрыемстваў на 2021-2024 гады па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Стаўрапольскага краю Расійскай Федэрацыі і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам Рэспублікі Беларусь аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве, заключанага 30 чэрвеня 2017 г.;
План мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Валгаградскай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве на 2021–2023 гады.