Віцебская вобласць паскарае тэмп сяўбы ранніх збожжавых культур
Беларускія аграрыі пасеялі 655 тысяч гектараў ранніх яравых збожжавых і зерневых бабовых культур, або 88,9 працэнта да плана. Брэсцкая, Гомельская, Гродзенская, Мінская вобласці ранні сеў завяршылі. 73,9 працэнта запланаваных плошчаў засеяны на Магілёўшчыне.
Значна паскорыла тэмп палявых работ Віцебская вобласць, дзе кожны дзень на 6–7 працэнтаў бліжэй да завяршэння ранняга севу. Або прыкладна па 9 тысяч гектараў. Хоць тэхнічныя магчымасці дазваляюць дадаваць па 11 тысяч гектараў, адзначыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Ягораў:
– Надвор'е дало нам магчымасць максімальна разгарнуцца. У лідарах Міёрскі раён, дзе засталося менш за паўтары тысячы гектараў, пры складзеных тэмпах працы на пяць дзён. Тысячу шэсцьсот гектараў да фінішнай адзнакі неабходна засяяць Верхнядзвінскаму раёну. Няблага ідзе Полацкі раён, якому цалкам пад сілу ўправіцца за пяць дзён. Лепшыя гаспадаркі заканчваюць і пераходзяць дапамагаць адстаючым. У аграпрамысловым аб'яднанні мехатрады працуюць не толькі ў сваім раёне, але і ў іншых. Тэхнічна сітуацыя ў нас нават палепшылася. У канцы мінулага года прыбыло 350 трактароў. З абласнога бюджэту выдзялялі сродкі на рамонт глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў. За ўласныя грошы гаспадаркі рамантавалі тэхніку на Віцебскім мотарарамонтным заводзе – каля 30 адзінак сеялак і культыватараў сталі як новыя.
Як паведаміў старшыня, у вясновых палявых работах задзейнічана каля 6 тысяч адзінак тэхнікі, у тым ліку 1,2 тысячы – энергонасычанай. Дапамогу вяскоўцам аказваюць больш за 600 механізатараў з гарадоў і райцэнтраў, звыш 270 студэнтаў і навучэнцаў профільных устаноў адукацыі. Цяпер трэба пасеяць 152 тысячы гектараў збожжавых і зерневых бабовых, 35 тысяч гектараў рапсу, 12 тысяч гектараў лёну, 100 тысяч гектараў кукурузы (20 тысяч традыцыйна на збожжа). Гаспадаркі на 100 працэнтаў забяспечаны насеннем збожжавых і зерневых бабовых. Для аказання практычнай дапамогі сельгаспрадпрыемствам і кантролю тэхналагічных працэсаў створаны групы спецыялістаў. Усе раёны прыступілі ўжо да севу яравога рапсу, лёну. На большую частку пл

На палетках кукурузы завезены гібрыды.