Віцебская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» вылучыла кандыдатаў у дэлегаты УНС

Витебская областная организация РОО «Белая Русь» выдвинула кандидатов в делегаты ВНС

На канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» вылучылі дзесяць кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад суб'екта грамадзянскай супольнасці. Выбары дэлегатаў пройдуць 6 красавіка на пазачарговым з'ездзе грамадскага аб'яднання, дзе Віцебшчыну будуць прадстаўляць 47 дэлегатаў.

Канферэнцыя прайшла сёння на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Сярод абраных кандыдатаў – член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь», намеснік генеральнага дырэктара абутковага холдынгу «Марка» Мікалай Мартынаў, старшыня Віцебскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», кіраўнік Віцебскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Вольга Разанава, машыніст-інструктар лакаматыўнага дэпо «Полацкае» УП «Віцебскае аддзяленне БЧ» Уладзімір Свяцкі, медсястра Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы Юлія Галубева і іншыя.

Як адзначыў старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімір Церанцьеў, усе кандыдатуры прапанаваны рэгіянальнымі структурнымі падраздзяленнямі абласной арганізацыі. Праца па адборы прэтэндэнтаў пачалася ў лістападзе 2023 года. Пры гэтым вельмі важна было захаваць прадстаўніцтва ўсіх тэрыторый, усіх сацыяльных груп і розных пакаленняў. Фарміраванне пула прэтэндэнтаў вялося ў цесным узаемадзеянні з сацыяльнымі партнёрамі, бо шматлікія члены РГА «Белая Русь» вылучаліся ў склад кандыдатаў у дэлегаты УНС ад іншых суб'ектаў.

– Займаючыся фарміраваннем такога ўсенароднага органа кіравання, безумоўна, важна памятаць пра тых людзей, якія, можа, і не сталі вялікімі кіраўнікамі, але з'яўляюцца прафесіяналамі, што набылі жыццёвы досвед, шмат гадоў прысвяцілі працы на вытворчасці, з'яўляюцца патрыётамі краіны. Таму пры выбары прэтэндэнтаў мы зрабілі акцэнт на тых, хто працуе на зямлі. Гэта годныя людзі, іх ведаюць у сваіх рэгіёнах.

іонах і за межамі вобласці. Я ўпэўнены, што яны годна прадставяць нашу грамадскую арганізацыю на УНС, – адзначыў Уладзімір Церанцьеў.

На канферэнцыі члены грамадскай арганізацыі «Белая Русь» падвялі вынікі дзейнасці за 2023 год, намяцілі планы на перспектыву, адзначылі лепшых, а таксама выбралі сваіх прадстаўнікоў на пазачарговы з'езд ГА «Белая Русь».