Студэнтка з Віцебску Вікторыя Вераб'ёва стала Каралевай студэнцтва Саюзнай дзяржавы

Тытул "Каралева студэнцтва Саюзнай дзяржавы-2021" заваявала студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Вікторыя Вараб'ёва.

 

Фінал юбілейнага 30-га расійска-беларускага конкурсу прыгажосці і творчасці "Каралева студэнцтва - 2021" прайшоў сёння ў Стаўрапалі.

 

 

У склад удзельніц конкурсу ўвайшлі 12 пераможцаў нацыянальных этапаў конкурсу Беларусі і Расіі. Нашу краіну прадстаўлялі 4 удзельніцы: "Каралева студэнцтва Беларусі 2021" студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Валерыя Фомчанка, "I віцэ-Каралева студэнцтва Беларусі 2021" студэнтка ВДТУ Вікторыя Вараб'ёва, "Каралева творчасці Беларусі" студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Карына Сарговіцкая, "Каралева студэнцтва Натхнення Беларусі" студэнтка Міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО" Арына Кулік.

 

 

Фіналісткі змагаліся ў аратарскім, інтэлектуальным, творчым конкурсах, дэфіле ў вясельных сукенках, нацыянальных касцюмах і вячэрніх уборах.

"Віцебскія весці".