
4 залатыя і 2 срэбныя медалі заваявалі віцебскія школьнікі на Кубку ISI Junior - 2022 у Душанбе (Таджыкістан) па інфарматыцы. У алімпіядзе прынялі ўдзел 158 навучэнцаў ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў і 28 трэнераў у складзе 27 юнацкіх каманд з Таджыкістана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Беларусі, Афганістана, Туркменістана, Расіі і іншых краін. Навучэнцы віцебскай гімназіі №8 Анастасія Козлава, Артур Рубіш, Андрэй Сабаленка і навучэнец гімназіі №1 Арцём Бельскі заваявалі золата, Ксенія Мікалаева з гімназіі №2 і Захар Захаранка з гімназіі №1 – срэбра. Падрыхтавала рабят настаўніца інфарматыкі Вераніка Лакціна.



"БЕЛТА"