Віцебскі абласны выканаўчы камітэт аб'яўляе штогадовы абласны конкурс на атрыманне прэмій Віцебскага абласнога камітэта сярод маладых вучоных

Абвяшчаецца правядзенне штогадовага абласнога конкурсу на атрыманне прэмій Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта сярод маладых вучоных.

Штогадовы абласны конкурс сярод маладых вучоных праводзіцца з мэтай стымулявання навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных, якія займаюцца перспектыўнымі навуковымі даследаваннямі ў арганізацыях Віцебскай вобласці.

Конкурс праводзіцца па наступных конкурсных раздзелах:

фундаментальныя даследаванні – 3 прэміі;

прыкладныя даследаванні і распрацоўкі – 4 прэміі, у тым ліку адна прэмія за лепшую распрацоўку па дасягненні вынікаў у эканоміі і беражлівасці.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца да 1 снежня 2024 года.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца доктары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук – да 35 гадоў, вучоныя без ступені – да 30 гадоў (на 1 кастрычніка года, у якім ажыццяўляецца вылучэнне кандыдатур), якія маюць не менш за тры навуковыя публікацыі ў часопісах і зборніках навуковых прац па тэме конкурснай працы за апошнія 3 гады, уключаючы год правядзення конкурсу.

Патрабаванні да афармлення конкурсных работ і іншыя правілы выкладзены ў Інструкцыі аб парадку правядзення штогадовага абласнога конкурсу сярод маладых вучоных, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 10.11.2022 г. № 605 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2022 г., № 9/119447).