Віцебскае кадэцкае вучылішча прызналі лепшым у сістэме кадэцкай адукацыі Беларусі
Віцебскае кадэцкае вучылішча стала лепшай установай у сістэме кадэцкай адукацыі нашай краіны па выніках 2022/2023 навучальнага года. Для прадстаўнікоў паўночнага рэгіёну такая перамога – трэцяя запар.

Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў Сяргей Жыціхін уручыў дырэктару вучылішча гвардыі палкоўніку Алегу Дзямідраву пераходякія прызы – бюст героя абароны Порт-Артура, выпускніка Полацкага кадэцкага корпуса генерал-лейтэнанта Р.І. Кандраценкі і афіцэрскую шаблю ўзору 1881 года.
Як расказала кіраўніцтва вучылішча, у гэты ж дзень прайшла прыгожая цырымонія прысвячэння ў кадэты. Больш чым 70 васьмікласнікаў набору 2023 года ва ўрачыстай абстаноўцы прынеслі прысягу кадэта. Юнакі і дзяўчаты з хваляваннем і гордасцю абяцалі з годнасцю несці гэтае званне, выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, старанна вучыцца, строга выконваць статут вучылішча.

На мерапрыемстве пабывалі не толькі педагогі і бацькі выхаванцаў, якія атрымалі алыя пагоны і білеты кадэта, але і ганаровыя госці. Сярод іх – кіраўніцтва і прадстаўнікі сілавых ведамстваў і грамадскіх аб'яднанняў, а таксама выпускнікі кадэцкага вучылішча розных гадоў. Яны пабывалі ва ўсіх узво́дах, пагутарылі з юнымі кадэтамі, расказалі пра свае кадэцкія гады і курсантскага жыцця.
Не абышлося без плац-параду, дзе майстэрства прадэманстравалі кадэты адзінаццатых класаў. Урачыстым маршам па плацу прайшлі 12 кадэцкіх узводаў і калона выпускнікоў вучылішча – курсантаў устаноў вышэйшай адукацыі структур, якія забяспечваюць нацыянальную бяспеку краіны.

"СБ"