Віцебскае УМНС папярэджвае: небяспечная стыхія – вада
Статыстыка надзвычайных здарэнняў на вадзе палохае сваімі лічбамі. За чатыры дні на вадаёмах Віцебскай вобласці патанула 8 чалавек, з іх 1 дзіця, а з пачатку бягучага года патанулых ужо 39, з іх 5 дзяцей. Галоўная прычына гібелі - купанне ў стане алкагольнага ап'янэння.
Да прыкладу, толькі за суткі 24 чэрвеня патанула трое. У палове першай ночы ў службу выратавання Віцебска паступіла паведамленне аб тым, што ў Віцебску ў раёне вуліцы 6-ая Задарожная ў вадаёме-капані патануў чалавек. Прыбыўшыя да месца НС ратавальнікі на глыбіні трох метраў на невялікай адлегласці ад берага выявілі мужчыну, 1976 г.н., які са сваёй знаёмай адпачывалі на беразе вадаёма, пасля чаго нырнуў у ваду і больш на паверхні вады не з'явіўся. А ў адзінаццаць дня на тэлефон «101» Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб тым, што паблізу харчовай крамы на вуліцы Пушкінскай у горадзе Лепелі на акваторыі ракі Ула патануў чалавек. У працэсе пошукаў пры абследаванні акваторыі вадаёма на адлегласці ў 60 метраў ад пірса было выяўлена цела маладой дзяўчыны без прыкмет жыцця. Як пазней высветлілася, патанулая, 1995 г.н., разам з маці знаходзіліся на вадаёме, распівалі спіртныя напоі, дзяўчына вырашыла выкупацца, пасля чаго знікла з поля зроку. Гэтым жа днём у гадзіну дня на возеры Гародна каля вёскі Сасноўка ў Віцебскім раёне работнікамі МНС з вадаёма дасталі цела маладога хлопца, 2000 г.н.. Выяўлены быў на глыбіні 3 метраў на адлегласці 25 метраў ад берага. Абставіны гібелі ўстанаўліваюцца.
«П'яны ў вадзе – напалову патоплены» – гаворыць мудрая народная прыказка. І гэта насамрэч так: падвышаны чалавек не ў стане адэкватна ацэньваць сітуацыю, губляе кантроль над сабой і можа здзяйсняць учынкі, якія ніколі б не здзейсніў у цвярозым стане.
Каб адпачынак не быў зацемнены, варта памятаць і выконваць простыя правілы бяспечных паводзін.
Купацца варта толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах - пляжах рэк і азёр.
Падчас адпачынку ля вады катэгарычна забараняецца:
– заплываць за буйкі, агароджы і папераджальныя знакі;
– скакаць у ваду з дамбаў, прыстаняў, катэраў, лодак;
– купацца і ныраць у месцах, дно якіх вам невядома;
– узбірацца на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні;
– падаваць ілжывыя сігналы бедства;
–плаваць на лодках і катамаранах без выратавальных сродкаў;
– купацца ў стане алкагольнага ап'янення.
Калі падчас плавання ў вас узнікла сутарга трэба неадкладна выйсці з вады. Калі няма такой магчымасці, неабходна змяніць стыль плавання – плыць на спіне і па магчымасці паклікаць на дапамогу.