Віцебскую вобласць на Алімпіядзе ў Токіо прадставяць 10 спартсменаў
Зацверджаны склад зборнай Беларусі на XXXII Алімпійскія гульні ў Токіо. Ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама паведамілі, што Віцебскую вобласць прадставяць 10 спартсменаў.
Гэта, вядома, чэмпіён Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў, а таксама Іван Літвіновіч. На велатрэку за медалі пазмагаецца допытная спартсменка Таццяна Шаракова. Самы масавы «дэсант» у прадстаўнікоў «каралевы спорту» -- лёгкай атлетыкі -- Максім Недасекаў, Віялета Скварцова, Глеб Дудараў, Дзмітрый Дзюбін, Віталь Парахонька, Юрый Васільчанка, Анастасія Каламоец.
Алімпіяда пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня.