Прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь наведалі Віцебскую вобласць

23 сакавіка падчас рабочай сустрэчы дэлегацыі Узбекістана са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Субоціным абмяркоўваліся магчымасці развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, якія закліканы вывесці партнёрства Віцебшчыны з рэгіёнамі Узбекістана на стратэгічны ўзровень.

Па словах часовага паверанага ў справах Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Беларусі Рахматулы Назарава, сярод іх прамысловая кааперацыя ў АПК, лёгкай прамысловасці, развіццё кантактаў у адукацыйнай сферы, турызме.

У рабочай праграме дэлегацыі з Узбекістана наведванне прадпрыемстваў холдынгу «Марка» і ААТ «Белвітуніфарм».

"Віцебскія весці"