Уладзімір Церанцьеў павіншаваў хрысціян каталіцкай канфесіі і біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча з Калядамі
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў павіншаваў хрысціян-каталікоў і біскупа Віцебскай епархіі Алега Буткевіча з Калядамі.
Па традыцыі ў калядную раніцу кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны наведаў касцёл Езуса Міласэрнага ў абласным цэнтры і ўручыў іерарху рымска-каталіцкай царквы букет белых руж.
— Касцёл — традыцыйны і надзейны памочнік улады, які падстаўляе ёй плячо ў розных сацыяльных сферах. Спадзяюся, такое супрацоўніцтва і надалей будзе даваць станоўчыя вынікі, — сказаў Уладзімір Цярэнцьеў. — Жадаю ў гэты светлы свята ўсім здароўя, шчасця і поспехаў.
Біскуп падзякаваў Уладзіміру Уладзіміравічу за ўвагу і падкрэсліў, што каталіцкая царква надалей будзе толькі пашыраць сваю працу ў сацыяльна значным напрамку.

