Пытанні аховы працы абмяркуюць на беларуска-расійскай канферэнцыі ў Віцебску 15-17 чэрвеня

З 15 па 17 чэрвеня ў Віцебску пройдзе XVIII беларуска-расійская канферэнцыя па пытаннях аховы працы “Праца. Абарона. Бяспека”. 

Удзельнікі абмяняюцца думкамі аб напрамках удасканалення адзіных падыходаў да заканадаўства ў галіне аховы працы ў рамках рэалізацыі саюзных праграм Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, накіраваных на збліжэнне і ўніфікацыю патрабаванняў аховы працы, развіцця абавязковага сацыяльнага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.
Віцебск прыме дэлегацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, прадстаўніцтвы буйных горадаўтваральных прадпрыемстваў.

У парадку дня – пасяджэнні, наведванні прадпрыемстваў і экскурсійная праграма па горадзе.