Усенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Усенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па спасылцы.

Праект у друкаваным выглядзе будзе даступны для азнакамлення ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі, якія функцыянуюць на базе абласных і цэнтральных раённых (гарадскіх) публічных бібліятэк рэспублікі (спіс па Віцебскай вобласці).

 

Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі адным з наступных спосабаў:

    • па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by;
    • пры дапамозе электроннай формы (https://sbor.pravo.by/);
    • у пісьмовым выглядзе па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Берсан, 1а, НЦПІ, з паметкай «Канстытуцыя». 

Каардынацыя работ па зборы водгукаў грамадзян па праекце змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесенаму для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.

Паступіўшыя матэрыялы будуць абагульняцца і сістэматызавацца.