«Другое алімпійскае золата – пацвярджэнне, што наша зямля багатая на выдатных і моцных людзей»: Аляксандр Субоцін павіншаваў Івана Літвіновіча з перамогай
Паважаныя Іван Уладзіміравіч і Вольга Анатольеўна!
Ад усёй душы віншую з алімпійскай перамогай! Кожны жыхар Віцебшчыны пільна сачыў за гэтымі спаборніцтвамі і шчыра падтрымліваў Вас! Дзякуй за Вашу працу і дасягнуты вынік. Віцебская школа батута ў чарговы раз даказала, што яна лепшая ў свеце. Упершыню ў гісторыі развіцця скачкоў на батуце тытул двухкратнага алімпійскага чэмпіёна належыць ганароваму грамадзяніну горада Віцебска. У такія складаныя часы развіцця алімпійскага руху, геапалітычных баталій на міжнароднай арэне гэтая перамога набывае асаблівае значэнне для беларускага народа. Вы прайшлі складаны і церністы шлях, прадэманстравалі сілу, моц, высокі прафесіяналізм і майстэрства.
Другое алімпійскае золата - пацвярджэнне таго, што наша зямля багатая на выдатных і моцных людзей! Людзей самай вышэйшай пробе!