Другі этап пятого абласнога форуму працуючай моладзі прайшоў у Браславе

Другі этап пятого абласнога форуму працоўнай моладзі, які прайшоў у Браславе, быў прысвечаны тэме спадчыны, якую юнакі і дзяўчаты разглядаюць як аснову адзінства народа і яго самай актыўнай часткі – моладзі, а таксама гістарычнай памяці. Браслаўшчына ў гэтым плане край самабытны, шчодра адораны цудоўнай прыродай, гісторыка-архітэктурнымі помнікамі і аўтэнтычнай культурай. Тутэйшыя людзі ў традыцыях, абрадах, рамёствах змаглі захаваць шматвяковую мудрасць народа, а тое, што пагражала быць страчаным, адрадзілі. Добра вядома гасціннасць браслаўчан і іх працавітасць. На ўсе гэтыя аспекты жыцця і звярталі ўвагу ўдзельнікаў форуму яго арганізатары – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, абласная арганізацыя БРСМ і Браслаўскі райвыканкам.

Прывітаўшы гасцей, старшыні райвыканкама Вячаслаў Грышчанка і райсавета Ніна Пучынская расказалі аб рэалізацыі моладзевай палітыкі і ініцыятыў у раёне, аб удзеле юнакоў і дзяўчат у грамадска-палітычных мерапрыемствах, культурным і спартыўным жыцці, аб актыўнай пазіцыі моладзі, жаданні ўносіць свой уклад у развіццё краю і краіны.

Успешно працуе моладзевая палата, больш за 20 маладых людзей знаходзяцца ў кадравым рэзерве, звыш 140 займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, для заахвочвання таленавітай і актыўнай моладзі райвыканкам заснаваў стыпендыю.

Удзельнікі семінара змаглі палюбавацца Браслаўшчынай з вышыні птушынага палёту на гары Маяк, агледзець экспазіцыі музея традыцыйнай культуры і гісторыка-этнаграфічнага Відзаўскага каледжа, пазнаёміцца з вытворчасцю сыру ў Браслаўскім цэху Глыбоцкага МКК, умовамі вучобы і жыцця навучэнцаў каледжа.

У Відзах на месцы воінскага пахавання быў дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі».

Свае думкі, уражанні ад убачанага і пачутага ўдзельнікі форуму агучылі на дыялогавай пляцоўцы, дзе гаварылі пра важнасць і значнасць у жыцці грамадства адзінства, спадчыны і гістарычнай памяці, стварэння ўмоў для развіцця і рэалізацыі патэнцыялу моладзі і, у прыватнасці, у такім перспектыўным для Браслаўшчыны напрамку, як турызм.

Дасягненнямі, учынкамі, справамі прымнажаць славу сваіх раёнаў і ўсёй краіны – з такімі пачуццямі ўдзельнікі форуму раз'ехаліся па дамах.

"Віцебскія весці"