Выставку да юбілею Віцебскай дзіцячай мастацкай школы прадставілі ў галерэі «Універсітэт культуры»
Выставку "Творчы шлях: 45 гадоў Дзіцячай мастацкай школе г.Віцебска" прадставілі ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры".
У экспазіцыі можна знайсці навучальныя работы навучэнцаў з 2019 па 2024 год, а таксама творы з фонду школы. Па словах арганізатараў, праект стаў яркім адлюстраваннем творчай спадчыны і дасягненняў навучэнцаў за доўгія гады існавання навучальнай установы.
Дзіцячая мастацкая школа Віцебска, заснаваная ў 1979 годзе, - спадчынніца традыцый Віцебскай мастацкай школы. Школа стала першай у краіне, дзе было адкрыта аддзяленне дызайну і скульптуры, а таксама ўзяла курс на прафесійнае пачатковае мастацкае навучанне. Вучні школы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі розных рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх конкурсаў, а сама школа - арганізатар мноства значных для Віцебска праектаў. Арганізатары падкрэслілі, што выстава - гэта магчымасць акунуцца ў свет творчасці, натхніцца працамі маладых мастакоў і ўбачыць, якія выдатныя таленты выхоўваюцца ў сценах гэтай адукацыйнай установы.