X Міжнародны эканамічны форум ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“ пройдзе ў Віцебску

15-16 ліпеня 2022 года Віцебская вобласць прыме гасцей X Міжнароднага эканамічнага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“.

Юбілейны форум ўпершыню пройдзе ў даты правядзення Міжнароднага фестывалю Славянскі базар у Віцебску.  І ўпершыню пляцоўкай правядзення форуму будзе тэрыторыя, створаная ў мэтах прыцягнення айчыннага і замежнага капіталу, прагрэсіўнай тэхналогіі і кіраўніцкага вопыту – тэрыторыя СЭЗ Віцебск. Месца правядзення форуму – Дзелавы цэнтр ”Журжэўскі“, г. Віцебск, вуліца 1-я Журжэўская, 19 Г.

За час свайго існавання форум паказаў сябе як эфектыўны інструмент міжнароднага узроўню для абмеркавання і вырашэння пытанняў развіцця Віцебскай вобласці.

Мэтай юбілейнага форуму стане садзейнічанне адаптацыі суб'ектаў прадпрымальніцтва да працэсаў і вынікаў сучасных міжнародных рэалій  на аснове аналізу сучасных магчымасцей  і пошуку перадавых тэхналогій і пабудовы новых мадэлей узаемадзеяння на рынку. Тэма форуму -”Пытанні імпартазамяшчэння пры рэалізацыі інавацыйных праектаў“.

На форуме ўдзельнікаў чакае насычаная праграма, якая ўключыць у сябе пленарнае пасяджэнне, дзе выступіць кіраўніцтва Віцебскай вобласці, кіраўніцтва рэгіёнаў Партнёраў, топ-менеджмент у розных галінах дзейнасці, 8 секцыйных пасяджэнняў, у тым ліку дыскусіі, на якіх спікеры прадставяць свае рашэнні, а таксама падзеляцца вопытам. У межах форуму будзе арганізавана біржа  ”Субкантрактацыі“ па тэмах: IT – сфера, прамысловасць, будаўніцтва, металургія, харчовая галіна, транспарт і лагістыка, сельская гаспадарка, кансалтынг, інфраструктура падтрымкі прадпрымальніцтва.

Удзельнікам X форуму ў Віцебску ў фармаце офлайн/онлайн будзе прапанавана прэзентаваць свае рэгіёны і кампаніі, абмеркаваць праблемныя пытанні, абмяняцца думкамі ў межах панельных дыскусіях ”Імпартазамяшчэнне. Выклікі. Рашэнні“, ”Інвестыцыйныя і інавацыйныя фактары і інструменты развіцця экспарту“, ”Кластарная мадэль інавацыйнага развіцця: праблемы і перспектывы“, ”Свабодныя эканамічныя зоны як аснова павышэння інавацыйна-інвестыцыйнай актыўнасці гаспадарчых суб'ектаў“, ”Навука.

Техналогіі. Інавацыі“, ”Роля сістэмы адукацыі ў інавацыйных распрацоўках“.

Упершыню арганізатары форуму з мэтай узмацнення кааперацыі і двухбаковага супрацоўніцтва прадпрымальнікаў з розных краін, развіцця міжнародных кантактаў і наладжвання партнёрскіх узаемаадносін і ўзаемаадносін у тым ліку і сярод жанчын-прадпрымальнікаў арганізуюць круглы стол жанчын-прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці і жанчын прадпрымальнікаў Расійскай Федэрацыі па тэме ”Нефармальная адукацыя жанчын прадпрымальнікаў. Субкантрактацыя праз пабудову камунікацый і кааперацый“

Госці і ўдзельнікі форуму азнаёмяцца з выставачнымі экспазіцыямі ”Кластары ─ драйверы рэгіянальнага развіцця“, выстава раёнаў вобласці ”Віцебскі экспарт 2022“; Маладзёжныя інавацыйныя бізнес-праекты ”Ад ідэі да паспяховага бізнесу“; ”Інавацыйныя перспектывы развіцця Віцебскай вобласці ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах“; ”Інавацыйныя распрацоўкі і інавацыйная прадукцыя прадпрыемстваў Віцебскай вобласці“, ”Інавацыі ў адукацыі“.

Праграмай Форуму прадугледжаны ўдзел як у рэжыме відэаканферэнцсувязі і ў віртуальнай выстаўцы на інтэрнэт-пляцоўцы, так і паралельна будуць праходзіць вочныя мерапрыемствы: выстаўкі, канферэнцыі, b2b перамовы, біржа субкантрактацыі. Дзелавая праграма Форуму будзе інтэгравана ў канцэртную і святочную праграму "Славянскага базара ў Віцебску".

Сачыць за навінамі Форуму можна на сайце праекта - www.iipvit.by , а таксама на YouTube канале «Бізнес дыялог»

Рэгістрацыя https://iipvit.by/registraciya/ для удзелу працягнецца да 12 ліпеня 2022 года.

Даведка: У 2019 г. у г. Віцебску ў VIII Форуме, з вызначальнай тэматыкай «Імпартазамяшчэнне», падпісаны 17 пагадненняў аб міжнародным супрацоўніцтве, прынялі ўдзел 22 замежныя дзяржавы, 85 міжнародных дэлегацый.

У 2021 г. IX Форуме прынялі офлайн і анлайн удзел больш за 30 замежных бізнес-дэлегацый

і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса з 13 краін свету. З Расійскай Федэрацыі - 14 дэлегацый бізнесу і прадстаўнікоў дзяржаўнай улады. У фармаце вочных візітаў на Форуме працавалі 12 дэлегацый з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Індыя, Казахстана, Латвійскай Рэспублікі, Грузіі, Таджыкістана.