XI Сустрэча гарадоў-пабрацімаў Расіі і Беларусі пройдзе 14-16 кастрычніка ў Пскове

У мерапрыемствах возьмуць удзел дэлегацыі з Віцебска, Полацка, Наваполацка і Оршы. 

Бакі закрануць пытанні эканамічнага супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў. Адной з дамінуючых тэм размовы стане супрацоўніцтва ў галіне культуры і турызму, моладзевай палітыкі. Асобна спыняцца на сучасных формах арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

У межах сустрэчы запланавана падпісанне пагаднення аб памежным супрацоўніцтве паміж Псковам і Віцебскам.