XXXV адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад» пройдзе з 15 па 17 кастрычніка.
На мінулай прэс-канферэнцыі ў Арт-прасторы на Талстога, 7 арганізатары распавялі, што на ўдзел у юбілейным фестывалі «Віцебскі лістапад-2021» ужо падалі заяўкі 100 чалавек. Традыцыйнае творчае свята, як і ў 2020-м, пройдзе ў падвойным фармаце – вочным і анлайн, у асноўным у zoom-рэжыме выступяць госці з-за мяжы. Сёлета «Віцебскі лістапад» чакае музыкаў, паэтаў, аўтараў-выканаўцаў з шасці краін: Ізраіля, Латвіі, Новай Зеландыі, Расіі, Украіны і, вядома, з гарадоў Беларусі. Яны стануць удзельнікамі конкурсу, які традыцыйна праходзіць у рамках фестывалю.
Сёлета арганізатары ўпершыню пашырылі ўзроставыя рамкі для канкурсантаў, цяпер да «Лістапада» змогуць далучыцца і 10-гадовыя артысты. Яны выступяць у намінацыях вакальнай і мастацкай дэкламацыі.

«Віцебскі лістапад» 15 кастрычніка адкрыецца паэтычным турнірам у Духаўскім круглику. У праграме першага фестывальнага дня – бардаўскі канцэрт «Час лістапада» ў канцэртнай зале «Віцебск».
Тут жа адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы «ВЕРШ І Я Валянціны Ляховіч», на якой будуць прадстаўлены скульптуры, арт-аб'екты, жывапіс. Да гэтай прэзентацыі рыхтуе перформанс моладзевы тэатр «Кола». Арганізатары абяцаюць зладзіць незвычайны эксперымент – удзельнікам паэтычных намінацый конкурсу будзе прапанавана да твораў Валянціны Ляховіч скласці чатырохрадкоўе. Гэтыя вершаваныя водгукі прагучаць у фінале конкурсу. І на працягу месяца, колькі будзе працаваць выстава, стануць тэкставым суправаджэннем работ віцебскай мастачкі.
Гала-канцэрт лаўрэатаў усіх намінацый і ўладальніка галоўнай узнагароды фестывалю «Прызнанне», узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў круглай зале канцэртнай залы «Віцебск» 16 кастрычніка. Асаблівасцю гэтай праграмы стане паказ відэаролікаў пераможцаў і членаў журы, якія не змаглі прыехаць на фестываль і ўдзельнічалі ў ім анлайн.
Паэтычны канцэрт «Ключ ад сёмага неба» членаў журы і лаўрэатаў конкурсу ў намінацыі «Паэзія» 17 кастрычніка завершыць праграму фестывалю.
На працягу трох дзён у канцэртнай зале «Віцебск» будзе працаваць творчая пляцоўка «Вулічнае кафэ» і адкрыты доступ да вольнага мікрафона, што дазволіць усім жадаючым пагутарыць з удзельнікамі фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў.