Завод «Віцязь» у 2023 годзе амаль удвая павялічыў выпуск тэлевізараў

Калі ў 2022 годзе ААТ «Віцязь» вырабіў звыш 500 тысяч тэлепрыёмнікаў, то ў мінулым – амаль удвая больш. Першы намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандр Бабак распавёў sb.by:

– У цэлым па прадпрыемстве рост аб'ёмаў склаў звыш 50 працэнтаў. Прыкладна напалову выраслі і экспартныя пастаўкі. Акрамя Беларусі сёння мы актыўна экспартуем сваю прадукцыю на рынак Расійскай Федэрацыі, у Казахстан і іншыя краіны СНД.

Характэрна, што ў мінулым годзе заводчане асвоілі і новыя віды вырабаў, многія з якіх носяць статус інавацыйнай і імпартазамяшчальнай прадукцыі. Так, ААТ «Віцязь» стаў выпускаць ацяпляльныя катлы, значна пашырыў гаму вырабляемай медыцынскай тэхнікі. Сёлета тут запланавана рэалізацыя яшчэ некалькіх інавацыйных праектаў, у тым ліку з удзелам расійскіх партнёраў.

На прадпрыемстве адзначаюць: папулярнасць айчынных тавараў сярод беларусаў расце. Тым больш што дзяржава з дапамогай фінансавых арганізацый гатова аказаць падтрымку ўсім яго пакупнікам, прадастаўляючы зніжкі і растэрміноўкі на аплату.