1 мая ў Віцебску пройдзе выстава-продаж "Вясновы карагод"

1 мая в Витебске пройдет выставка-продажа "Вясновы карагод"

1 мая ў Віцебску на пляцоўцы каля Палаца спорту (Лядовы палац) пройдзе выстава-продаж па рэалізацыі прадукцыі ўстаноў адукацыі вобласці "Вяснавы карагод".


У выставе-продажы па рэалізацыі прадукцыі ўстаноў адукацыі вобласці "Вяснавы карагод" на праспекце Будаўнікоў, д.23 (Палац спорту) прымуць удзел не менш за 25 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і школы 12 раёнаў вобласці. Будзе арганізаваны продаж сельскагаспадарчай прадукцыі, расады, саджанцаў, вырабаў з тканіны, дрэва і металу, мастацка-прыкладнай творчасці ўстаноў адукацыі вобласці, пройдуць майстар-класы, будуць працаваць фотазоны і інш.

Таксама падчас выставы-продажу будуць працаваць міні-кафэ з рэалізацыяй кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў, дранікаў, юшкі і іншых страў беларускай кухні.

Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і педагагічнай працы, заслужаных настаўнікаў і работнікаў сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь прадугледжана зніжка 10 % на рэалізуемую прадукцыю.

У межах выставы-продажу пройдзе канцэрт лепшых дзіцячых творчых калектываў г.Віцебска. Час працы з 8.00 да 15.00.