Адміністративны корпус Беларускай чыгункі ў Віцебску і яшчэ больш за 100 аб'ектаў прапануюцца да продажу на аўкцыёне ў снежні
На снежань месяц камітэтам дзяржмаёмасці Віцебскага аблвыканкама выстаўлена на продаж больш за 100 невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці.
Найбольш цікавы з іх, што размешчаны побач з прывакзальнай плошчай у Віцебску і знаёмы кожнаму жыхару ‒ гэта трохпавярховы адміністрацыйны будынак Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, які выстаўлены на продаж на аўкцыёне ў снежні.
Сам будынак быў пабудаваны яшчэ ў 1960 годзе, але пасля правядзення рэканструкцыі ў 2010 годзе ён істотна пераўтварыўся і набыў сучасны прывабны выгляд.
У склад корпуса ўваходзілі касы рэгіянальных ліній, якія цяпер пераехалі ў асноўны будынак вакзала. Таксама тут на першым паверсе размешчаны прадуктовы магазін, цырульня, маюцца складскія памяшканні.
На другім і трэцім паверхах размешчаны кафэ, кандытарскі цэх і адміністрацыйныя памяшканні. Многія плошчы, дзякуючы ўдаламу размяшчэнню, цяпер здадзены ў арэнду.
Агульная плошча корпуса складае 2725 кв.м.
Ацэначны кошт аб'екта складае больш за 8 мільёнаў рублёў ‒ гэта самы дарагі аб'ект дзяржмаёмасці, выстаўлены на продаж за ўсе апошнія гады.
Усяго ж з пачатку года камітэтам уцягнута ў гаспадарчы абарот 125 невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці, што дазволіла не толькі задзейнічаць невыкарыстоўваемую дзяржмаёмасць у развіцці рэгіёна, але і папоўніць дзяржбюджэт на 3,5 мільёна рублёў.