Аляксандр Рагожнік уручыў пашпарты юным беларусам у Віцебску

Александр Рогожник вручил паспорта юным белорусам в Витебске

У межах Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» 18 таленавітых і адораных юнакоў і дзяўчат з Віцебскай вобласці атрымалі пашпарты.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь галоўны дакумент хлопцам і дзяўчатам уручыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Рагожнік.

– Хлопцы, сёння для кожнага з вас вельмі знакавы дзень. У пэўным сэнсе гэта пераход у дарослае жыццё – уручэнне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, – сказаў губернатар. – Рэспубліка Беларусь – дастаткова маладая дзяржава ў сваёй новай суверэннай гісторыі. Але за гэтыя гады мы прайшлі значны шлях пераўтварэнняў і дасягненняў.

Ён нагадаў, што першы касманаўт нашай краіны Марына Васілеўская паляцела ў космас. Мы пабудавалі атамную станцыю. Нашы віцебскія батутысты займаюць лідзіруючыя месцы на сусветных спаборніцтвах. Мы пабудавалі самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал. Мы вельмі дынамічна развіваемся ў галіне харчовай бяспекі. І сёння самадастатковыя ва ўсім.

– І ўсё гэта створана для вас, для будучага пакалення, для тых, хто будзе будаваць і ўмацоўваць нашу цудоўную Радзіму. Я шчыра вас віншую. Вы – лепшыя прадстаўнікі Віцебскай вобласці! – падвёў вынік Аляксандр Рагожнік.

Сярод запрошаных на ўрачыстасць – навучэнка Віцебскага кадэцкага вучылішча Аляксандра Ібрагімава.

– Я актыўна ўдзельнічаю ў грамадскім жыцці вучылішча, займаюся спортам і планую атрымаць ваенную спецыяльнасць. Вельмі рада, што не толькі ўбачыла кіраўніка нашай вобласці, але і атрымала з яго рук пашпарт. Для мяне атрыманне галоўнага дакумента – своеасаблівы ўступ у дарослае жыццё, як грамадзянка Рэспублікі Беларусь я атрымліваю правы і, вядома, абавязкі. Перакананая, што магу паказаць прыклад, як трэба служыць Радзіме і заўсёды быць ёй вернай, – расказала Аляксандра.

– Хвалююча, не чакаў, што пашпарт атрымаю ад старшыні аблвыканкама. Я прафесійна займаюся футболам і мару ў будучыні стаць або футбалістам, або пілотам грамадзянскай авіяцыі. Ужо ведаю, якія экзамены трэба здаваць, і старанна рыхтуюся да іх. Лічу, што сапраўдныя патрыёты павінны любіць Радзіму, дабівацца пастаўленых мэт, – сказаў навучэнец гімназіі № 5 Віцебска ім. І. Люднікава Мацвей Асепкоў.

Актывістка і выдатніца Аліса Камарова прыехала ў Віцебск з Гарадоцкага раёна. Вучаніца Межанскай СШ ім. А. Казлова, дарэчы, занесена на школьную Дошку гонару.

– Адчувала невялікую хвалюючасьць, але змагла справіцца з эмоцыямі, – падзялілася Аліса. – Атрыманне пашпарта – гэта важны этап у жыцці кожнага чалавека. Я ганаруся тым, што атрымала дакумент у аблвыканкаме ад кіраўніка вобласці. Гэты момант застанецца ў памяці назаўжды. Для мяне быць грамадзянінам сваёй краіны – значыць заўсёды заставацца сумленным перад Радзімай. Я захапляюся маляваннем і спортам і ўсё паспяваю дзякуючы граматным размеркаванню часу.

Пасля таго, як дакументы былі ўручаны, рабят чакаў прававы квiз «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Акрамя таго, для гасцей падрыхтавалі экскурсію па аблвыканкаме.

"Віцебскія весці"